Пра кампанiю

Шаноўныя сябры!

Прыватнае прадпрыемства «Фактар спорт» спецыялізуецца на пастаўках высакаякаснага спартовага інвентару і абсталявання. З часу свайго заснавання, 1 чэрвеня 1997 года, наша кампанія стала афіцыйным прадстаўніком больш як 30 сусветна вядомых брэндаў на тэрыторыі Беларусі.

«Фактар спорт» з’яўляецца пераможцам шматлікіх тэндараў на абсталяванне спартовых і навучальных аб’ектаў. Сярод якіх толькі за апошнія 5 гадоў:

  • Навучальна-трэнавальны цэнтр «Фрыстайл» у Мінску
  • Плавальны комплекс БДУФК
  • Лёгкаатлетычны манеж  БДУФК
  • Рэспубліканскае дзяржаўнае вучылішча алімпійскага рэзерву
  • Нацыянальны Алімпійскі стадыён «Дынама»

За спрыянне развіццю спорту і турызму кампанія «Фактар спорт» была ўзнагароджана Ганаровай граматай Упраўлення па фізічнай культуры, спорту і турызму Гомельскага аблвыканкама, Падзячнымі лістамі Гомельскага гарвыканкама, Беларускага фізкультурна-спартовага таварыства «Дынама», Гомельскага абласнога камітэта прафзвязаў. Наша кампанія ў 2001 годзе пададзена ў VIP-каталозе «Хто ёсць хто ў Беларусі». У 2004 годзе нас запрасілі ў Іспанію на фэст, у якім бралі ўдзел 95 краін, для ўручэння прыза «Лепшая гандлёвая марка».

На працягу 5 гадоў баскетбольная каманда «Гомельскія рысі», заснавальнікамі якой мы з'яўляліся, займала прызавыя месцы ў Чэмпіянатах і Кубках Беларусі. Тры гады запар гульцы каманды – Верамеенка Уладзімір і Назараў Аляксандр прызнаваліся лепшымі гульцамі краіны. Толькі ў нашай камандзе за ўсю гісторыю Суверэннай Беларусі гулялі баскетбалісты NBA – Пітар Алума, Аданіс Джордан.

Апрача іншага, кампанія рэалізуе дабрачынныя праекты ў галіне культуры і мастацтва.

Спадзяёмся, што наша супраца паспрыяе з'яднанню ўсіх творчых людзей, якія дапамагаюць наблізіць вырашэнне асноўнай задачы нацыі – фізічнае і духоўнае здароўе кожнага чалавека!

 

Уладзімір Патапенка
Дырэктар, майстар спорту СССР міжнароднага класа.

Адваротны званок

Вашы кантактныя звесткі
застануцца ў бяспецы.

Куды перайсці?