Мовы
- Беларуская
- Русский
- English
З радасцю паведамляем што мы сталі афіцыйнымі прадстаўнікамі кампаніі PLASTEX на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь!
PLASTEX — сусветны лідар у вытворчасці спрынтарскіх байдарак, каноэ, байдарак класа Surfski, лодак Dragon, параканоэ і вёслаў для гонак на каноэ. Асноўная мэта кампаніі — выраб прадукцыі найлепшай якасці, што дасягаецца з дапамогай дасведчанага персаналу, высакаякасных матэрыялаў і найноўшых тэхналогій.
Кампанія PLASTEX заснаваная ў 1990 годзе польскім слаламным канаістам Рышардам Серугам, удзельнікам Алімпійскіх гульняў 1972 года ў Мюнхене і прызёрам некалькіх чэмпіянатаў свету.
У 1995 годзе спецыялісты PLASTEX распачалі даследаванні па аптымізацыі формы корпуса, дзякуючы якім былі палепшаны хвалевы супраціў і супраціў трэння, курсавая ўстойлівасць і эрганамічная працоўная зона лодак.
З 1998 пачалася супраца з Інстытутам гідрадынамікі — тэставыя выпрабаванні і рыхтоўля мадэляў з выкарыстаннем станкоў з ЛПК.
У выніку, у 1999 годзе, PLASTEX здзейснілі рэвалюцыю ў дызайне лодак, падштурхнуўшы камітэт ICF змяніць правілы, што тычацца памераў лодкі, падчас кангрэса ICF 2000 года.
Інтэнсіўныя даследаванні, вымярэнні і выпрабаванні паміж 2007 і 2009 гадамі, далі новае пакаленне лодак — Fighter, ізноў рэвалюцыйнае. Новая лінейка байдарак і каноэ атрымала новую трапецападобную геаметрыяю корпуса, што палепшыла агульны і хвалевы супраціў, стабільнасць, раўнавагу на розных хуткасцях і адлегласцях.
PLASTEX быў адзіным дастаўніком лодак на Алімпійскіх гульнях 2000 года ў Сіднэі (76 лодак), Азіяцкіх гульнях у Карэі ў 1998 годзе (89 лодак), Іране ў 2001 годзе (245 суднаў) і Катары ў 2006 годзе (74 лодкі), усіх кітайскіх Чэмпіянатах 2005 года (100 лодак), Чэмпіянаце Азіі ў Іране ў 2011 годзе (45 лодак), Чэмпіянаце Азіі ва Узбекістане (97 лодак) і інш. Таксама кампанія пастаўляла лодкі для нацыянальных зборных на Алімпійскіх гульнях у Афінах (2004), для нацыянальных камандаў і арганізацыйнага камітэта (BOCOG) на Алімпійскіх гульнях у Пекіне (2008) — 71 лодка, для нацыянальных камандаў і арганізацыйнага камітэта (LOCOG) на Алімпійскіх гульнях у Лондане (2012) — 41 лодка.
Толькі на Алімпійскіх гульнях з 1996 па 2012 год на лодках PLASTEX здабыты 51 медаль, і сотні — на чэмпіянатах свету і Еўропы!
Цяпер набыць байдаркі і каноэ фірмы PLASEX з даставай па Беларусі можна, зрабіўшы заказ у нас! Выбірайце лодкі ў каталозе "Фактар Спорт" альбо на афіцыйным сайце вытворцы: www.plastexboats.com